Дапаможам нашым абаронцам з сучаснай тэхнікай для больш эфектыўнай абароны і наступу.
Сёння мы стаім перад выклікам, які патрабуе нашай згуртаванасці і рашучасці. Наша салідарнасць з Украінай у змаганні супраць расейскай агрэсіі не павінна абмяжоўвацца толькі словамі.
Мы хочам паказаць, што беларусы не стаяць у баку, калі вырашаюцца лёсы нашых народаў. Далучайцеся да ініцыятывы "БЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ ДРОН", зрабіце пасільны ўнёсак, дапамажыце сабраць сродкі на дроны для беларускіх дабраахвотнікаў.
Праект "НАРОДНЫ ДРОН" – гэта наш шанец паказаць, што беларуская салідарнасць жывая і дзеяздольная. Кожны ўнёсак дапамагае наблізіць дзень, калі нашы народы змогуць жыць у дабрасуседстве, міры і свабодзе.
Запусціць вытворчасць беспілотнікаў, здольных праводзіць патруляванне, назіранне, выведку, пошукава-выратавальныя работы і баявыя місіі.
Беларускія дабраахвотнікі ўжо паспяхова выпрабавалі вопытныя мадэлі ў баявых умовах.
Мы плануем набываць сучасныя і высокатэхналагічныя дроны, якія могуць быць выкарыстаны для розных тактычных задач.
Плануем супрацу з еўрапейскімі і ўкраінскімі дыстрыб'ютарамі, каб забяспечыць хуткую лагістыку БПЛА на фронт.
aд $10
Усе, хто данатыць ад 10 $ - атрымаюць у якасці падарунка ад праекта "Народны Дрон" эксклюзіўнае фота разбітай варожай тэхнікі на фронце.
aд $100
Тыя, хто заданаціць ад 100$, будуць мець магчымасць атрымаць у якасці сувеніра сцяг, падпісаны беларускімі дабраахвотнікамі.
aд $300
За данат $300 - фірмовы мерч.
aд $500
За данат ад 500$ можна атрымаць каштоўны сувенір ад ваяроў, які будзе добра глядзецца ў офісе ці ўстанове.
Так, падтрымка нашага праекта з'яўляецца бяспечнай. Мы разумеем, што ваша давер і бяспека з'яўляюцца ключавымі аспектамі, таму прымаем усе неабходныя меры для абароны вашых дадзеных і забеспячэння празрыстасці ўсіх фінансавых аперацый.
Мы выкарыстоўваем толькі правераныя і надзейныя платформы для апрацоўкі плацяжоў, якія забяспечваюць высокі ўзровень бяспекі. Вашы фінансавыя даныя шыфруюцца і абараняюцца ад несанкцыянаваннага доступу.
Мы імкнемся да поўнай празрыстасці ў нашай дзейнасці. Усе данаты і расходы будуць дакладна адлюстраваны ў нашых справаздачах, якія будуць даступны для ўсіх жадаючых. Гэта дазваляе вам быць упэўненымі ў тым, што вашы сродкі выкарыстоўваюцца па прызначэнні.
Мы плануем набываць разведвальныя, баявыя і транспартныя дроны ад вядучых вытворцаў, такіх як DJI, Parrot і Yuneec. Гэтыя дроны будуць выкарыстоўвацца для выканання розных тактычных задач, уключаючы выведку, назіранне і дастаўку неабходных рэсурсаў.
Дроны будуць вырабляцца беларускімі адмыслоўцамі, а таксама закупляцца праз афіцыйных пастаўшчыкоў.
Праз данат у зручнай форме, а таксама праз пашырэнне інфармацыі аб праекце
Ахвяраванні будуць выкарыстоўвацца на вытворчасць і набыццё дронаў , а таксама лагістыку
Так, уся неабходная інфармацыя па зборам будзе адлюставана на нашым сайце і сац.сетках.
NarodnyDron@proton.me